Работа школы па арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання, 2016
Прэзентацыя
2025/2026 навучальны год
Для
забеспячэння фарміравання ў вучняў трывалых базавых ведаў прапаную пры
праектаванні вучэбных заняткаў абапірацца на наступныя рэкамендацыі:
1. Падбіраць рацыянальныя і эфектыўныя метады і прыемы для
адпрацоўкі базавых ведаў, практыкаваць работу па алгарытме, на падставе
адпрацаваных навыкаў прапаноўваць прымяненне ведаў у нестандартных сітуацыях.
2. Выкарыстоўваць сістэму апорных схем для цэласнага
засваення тэмы (практыкаваць вядзенне “разумных сшыткаў” – апорныя канспекты з
V па ХІ клас).
3. Практыкаваць сістэматычнае правядзенне праверачных работ
па вызначэнні трываласці базавых ведаў (формулы, правілы, слоўнікавыя словы і
інш.) ці праверачныя работы, якія
складаюцца з двух блокаў (аналіз вынікаў па блоках дасць дакладную карціну: дзе
праблема – адсутнасці ведаў або ў няўменні іх прымяніць):
-
праверка базавых ведаў (вызначэння, формулы, даты, алгарытмы);
-
заданні на прымяненне гэтых жа ведаў у нестандартнай, змадэляванай жыццёвай
сітуацыі.
4. Выкарыстоўваць каменціраванае кіраванне для забеспячэння
зваротнай сувязі і вызначэння прабелаў у ведах (работа каля дошкі).
5. Своечасова праводзіць карэкцыю ведаў вучняў
(падтрымліваючыя заняткі).
6. Настаўнікам пачатковых класаў у межах выканання праграмы пераемнасці
паміж І і ІІ ступенямі агульнай сярэдняй адукацыі забяспечыць трываласць ведаў
вучняў па наступных накірунках: матэматыка – табліца складання і аднімання ў
межах 20, табліца множання, формулы знаходжання плошы, перыметра, скорасці і
інш. па вучэбнай праграме, па рускай і беларускай мовах – часціны мовы, часткі слова, члены сказу і
інш. па вучэбнай праграме, літаратура – свядомае чытанне са скорасцю гутарковай
гаворкі.
7. На пасяджэннях ВМА:
правесці абмеркаванне падзелу
ключавых паняццяў функцыянальнай адукаванасці (чытацкая, матэматычная,
прыродазнаўчанавуковая, фінансавая) на канкрэтныя прадметныя веды і ўменні.
Пытанне для абмеркавання: “Без якіх менавіта ведаў (паняццяў, законаў,
алгарытмаў) вучэбнага прадмета немагчыма сфарміраваць тую ці іншую кампетэнцыю?”
правесці аналіз заданняў з РКР, НДЯА, ЦЭ і алімпіяд не
толькі на прадмет складанасці, але і на прадмет апоры на базавыя веды. Пытанне
для абмеркавання: “Якое фундаментальнае паняцце або закон ляжыць у аснове
гэтага (творчага) задання?”
8. Выконваць патрабаванні да сучаснага ўрока, якія былі
распрацаваны на пасяджэнні намеснікаў дырэктараў па вучэбнай рабоце:
- арганізацыйны этап (гатоўнасць кабінета, навучальных
прыладаў, адсутнасць тэлефонаў, праверка адсутных);
- матывацыйны этап (настаўнік павінен сфарміраваць цікавасць
як да працэсу вучэбнай дзейнасці, так і да дасягнення канчатковага выніку);
- мэтапакладанне (ажыццяўляецца ў сумеснай дзейнасці з вучнямі,
адукацыйныя задачы канкрэтныя, дыягнастычныя, вымяральныя, ажыццяўляецца
вяртанне да задач пасля пэўных этапаў урока або ў канцы ўрока);
- сістэмна-дзейнасны падыход (цэласнасць вывучэння тэмы,
актыўныя і інтэрактыўныя метады і прыёмы, дзе вучань – суб’ект вучэбнай
дзейнасці);
- кантрольна-ацэначная дзейнасць (ацэньванне фарміруючае,
крытэрыяльнае, крытэрыі абмеркаваны з вучнямі і зразумелыя ім, ажыццяўляецца
самакантроль, узаемакантроль па ўстаноўленых крытэрыях, стартавы, прамежкавы,
выніковы кантроль);
- актуалізацыя ведаў (у якасці стартавага кантролю);
- мэтазгоднасць выкарыстання форм, метадаў, прыёмаў
вучэбнай дзейнасці (рацыянальнасць для дасягнення пастаўленых задач з улікам
крытэрыяльнасці ацэньвання);
- групавыя і парныя формы работы (сітуацыя поспеху для
кожнага вучня, развіццё камунікатыўных уменняў, размеркаванне роляў, узаемаацэнка
па ўстаноўленых крытэрыях);
- мэтазгоднасць выкарыстання ІКТ (рэсурснае забеспячэнне,
патрабаванні СанПіН, эфектыўнасць);
- выкарыстанне і стварэнне на ўроку апорных схем,
алгарытмаў (цэласнасць урока, трываласць запамінання, паэтапнае замацаванне
матэрыялу);
- міжпрадметныя сувязі (універсальныя ўменні);
- практыка-арыентаваны падыход, апора на жыццёвы вопыт
(сітуацыйныя заданні);
- даследчая і праектная дзейнасць;
- выкарыстанне
розных крыніц інфармацыі (слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі, рэсурсы інтэрнэт);
- выкарыстанне пытанняў рознага ўзроўню складанасці,
праблемныя пытанні, аналіз, параўнанне, вылучэнне галоўнага, прывядзенне
аргументаў і доказаў;
- выкарыстанне матэрыялаў розных фарматаў (тэксты
,табліцы, схемы, графікі і інш.);
-дыферэнцыяцыя (стварэнне сітуацыі поспеху для кожнага вучня
пасродкам выкарыстання пасільных заданняў);
- дамашняе заданне (індывідуалізаванае, аб’ём адпавядае
патрабаванням СанПіН, настаўнікам растлумачаны правілы выканання);
- некалькі этапаў замацавання (першаснае, па алгарытме,
прымяненне ведаў у незнаёмай сітуацыі);
- самастойная работа (як паказчык рэальных ведаў вучняў);
- рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрока;
- падвядзенне
вынікаў (вяртанне да пастаўленых задач у канцы ўрока ці паэтапнае вяртанне да
задач);
- карэкцыя прабелаў у ведах (своечасовая).
Комментариев нет:
Отправить комментарий