Системно-деятельностный подход

 Системно-деятельностный подход как концептуальная основа образования (презентация)

Использование системно-деятельностного подхода на учебных занятиях (презентация)

Контрольно-оценочная деятельность (РКР, РIZA) презентация

Ералаш (Школа мечты)

Технологии реализации системно-деятельностного подхода на учебных занятиях

Структура уроков введения нового знания с позиции системно-деятельностного подхода

Критерии результативности урока (в контексте сист.-деят. подхода)

Повышение управленческой и профессиональной компетентности заместителя директора как один из главных ресурсов обеспечения качества образования (презентация)

Для забеспячэння ўкаранення сістэмна-дзейнаснага падыходу на вучэбных занятках, з мэтай павышэння якасці адукацыі прапаную для пабудовы ўрока абапірацца на крытэрыі выніковасці ўрока, якія былі выпрацаваны на семінары:

 1. Мэты ўрока задаюцца з тэндэнцыяй перадачы функцыі ад настаўніка да вучня.

 2. Настаўнік сістэматычна паказвае вучням спосабы ажыццяўлення рэфлексіўнага дзеяння (ацэньваць сваю гатоўнасць, выяўляць няведанне, знаходзіць прычыны цяжкасцяў і т.п.).

 3. Выкарыстоўваюцца разнастайныя формы, метады і прыёмы навучання, якія павышаюць ступень актыўнасці вучняў у навучальным працэсе.

 4. Настаўнік валодае тэхналогіяй дыялогу, паказвае вучням прыёмы пастаноўкі пытанняў.

5. Настаўнік эфектыўна (адэкватна мэты ўрока) спалучае рэпрадуктыўную і праблемную формы навучання, вучыць дзяцей працаваць творча.

 6. На ўроку задаюцца задачы і выразныя крытэрыі самакантролю і самаацэнкі (адбываецца спецыяльнае фарміраванне кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў вучняў).

7. Настаўнік дамагаецца асэнсавання вучэбнага матэрыялу ўсімі вучнямі, выкарыстоўваючы для гэтага спецыяльныя прыёмы.

8. Настаўнік імкнецца ацэньваць рэальныя поспехі кожнага вучня, заахвочвае і падтрымлівае мінімальныя дасягненні.

9. Настаўнік спецыяльна плануе камунікатыўныя задачы ўрока.

10. Настаўнік прымае ўласную пазіцыю вучня, яго меркаванне, навучае карэктным формам іх выражэння.

11. Стыль, тон адносін ствараюць атмасферу супрацоўніцтва, сатворчасці, псіхалагічнага камфорту.

 12. На ўроку ажыццяўляецца глыбокае асобаснае ўздзеянне “настаўнік-вучань” (праз адносіны, сумесную дзейнасць і т.д.). 



Комментариев нет:

Отправить комментарий