Современный урок


ПА ВЫНІКАХ ПЕДАГАГІЧНЫХ САВЕТАЎ 
14.12.2018
Мэты павінны быць:
1. дыягнастыруемыя;
2. канкрэтныя (фармулююцца не абстрактна, а ў прывязцы да пэўнай праблемы);
3. дасягаемая, рэалістычная;
4. зразумелыя;
5. дакладныя (мэта не павінна мець расплывістай фармулёўкі, з фармулёўкі мэты павінна быць зразумела ці дасягнута яна ў канкрэтны момант ці не);
6. арыентаваныя на вынік (характэрызуюцца зыходзячы з выніку, а не выкананай работы);
7. пабуджальныя (пабуджаць да дзеяння);
8. фармуляваць мэты патрэбна пазітыўна;
9. мэта павінна быць суаднесена з канкрэтным тэрмінам яе дасягнення.
Для забеспячэння прыняцця (пастаноўкі) мэт урока прапануецца тры групы прыёмаў:
1. паказ практычнай значнасці вынікаў работы на ўроку (чаму навучацца, дзе ў жыцці могуць спатрэбіцца атрыманыя веды і ўменні);
2. стварэнне праблемнай сітуацыі;
3. пастаноўка мэт у незвычайнай форме.
Прыняты крытэрыі сучаснага эфектыўнага ўрока, якія будуць запатрабаваны пры падрыхтоўцы педагагічнага савета ў сакавіку 2018/2019 навучальнага года:
1. пастаноўка мэт урока адпаведна вызначаных патрабаванняў;
2. дыферэнцыяцыя;
3. індывідуалізацыя дамашняга задання;
4. практыка-арыентаваная накіраванасць;
5. выкарыстанне часткова-пашуковага, праблемнага метада;
6. прымяненне элементаў здароўезберагаючых тэхналогій;
7. рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрока;
8. рэалізацыя тэм самаадукацыі;
9. выкарыстанне ІКТ;
10. прымяненне апорных схем і алгарытмаў.

26.03.2019

Патрабаванні, што прад'яўляюцца да сучаснага ўрока:
  • урок павінен з'яўляцца лагічнай адзінкай тэмы;
  • мець сваю строгую, адзіную ўнутраную логіку, якая вызначаецца дыдактычнымі мэтамі і зместам;
  • будуецца на аснове ўліку праграмных патрабаванняў і патрабаванняў навучальных стандартаў;
  • дыягностыкі патрэбаў і магчымасцяў навучэнцаў;
  • самаацэнка магчымасцяў настаўніка павінна мець дакладнае дыдактычнае прызначэнне (тып) і свае непаўторныя асаблівасці накіраваныя на канкрэтныя вынікі і павінна мець рацыянальную структуру і тэмп.
  • выкладанне матэрыялу на ўроку павінна быць варыятыўным па сваёй структуры, прадугледжваць заданні па прымяненні новых ведаў на практыцы ў змененай сітуацыі ў параўнанні з вывучанай;
  • большая частка ведаў павінна быць атрымана ў працэсе самастойнага пошуку шляхам вырашэння пошукавых задач;
  • істотным бокам урока з'яўляецца індывідуалізацыя навучання. Яна неабходна ў якасці ўмовы, якая забяспечвае работу кожнага.

Асноўныя кампаненты сучаснага ўрока:
1. Арганізацыйны – арганізацыя групы на працягу ўсяго ўрока, гатоўнасць вучняў да ўрока, парадак і дысцыпліна.
2. Мэтавы – пастаноўка мэтаў вучэння перад навучэнцамі, як на ўвесь урок, так і на асобныя яго этапы.
3. Матывацыйны – вызначэнне значнасці вывучаемага матэрыялу як у дадзенай тэме, так і ва ўсім раздзеле.
4. Камунікатыўны – узровень зносін педагога з класам.
5. Змястоўны – падбор матэрыялу для вывучэння, замацавання, паўтарэння, самастойнай працы і т. п.
6. Тэхналагічны – выбар формаў, метадаў і прыёмаў навучання, аптымальных для дадзенага тыпу ўрока, для дадзенай тэмы, для дадзенага класа і т. п.
7. Кантрольна-ацэначны – выкарыстанне ацэнкі дзейнасці вучня на ўроку для стымулявання яго актыўнасці і развіцця пазнавальнай цікавасці.
8. Аналітычны – падвядзенне вынікаў урока, аналіз дзейнасці вучняў на ўроку, аналіз вынікаў уласнай дзейнасці па арганізацыі ўрока.

Як падрыхтаваць сучасны ўрок?
Як зрабіць так, каб урок не толькі ўзбройваў навучэнцаў ведамі і ўменнямі, значнасць якіх немагчыма аспрэчыць, але каб усё, што адбываецца на ўроку, выклікала ў дзяцей шчырую цікавасць, сапраўдную захопленасць, фармавала іх творчую свядомасць? Рэкамендацыі, прыведзеныя ніжэй, могуць дапамагчы настаўніку ў падрыхтоўцы такога ўрока. Выкладзем іх у той паслядоўнасці, у якой рыхтуецца ўрок. Значыць:
1. Першае, з чаго трэба пачаць падрыхтоўку да ўроку: дакладна вызначыць і сфармуляваць для сябе яго тэму; вызначыць месца тэмы ў навучальным раздзеле; вызначыць вядучыя паняцці, на якія абапіраецца дадзены ўрок, інакш кажучы, паглядзець на ўрок рэтраспектыўна; і, наадварот, пазначыць для сябе тую частку навучальнага матэрыялу, якая будзе выкарыстана ў далейшым, інакш кажучы, паглядзець на ўрок праз прызму перспектывы сваёй дзейнасці.
2. Вызначыць і выразна сфармуляваць для сябе і асобна для навучэнцаў мэтавую ўстаноўку ўрока - навошта ён наогул патрэбны? У сувязі з гэтым трэба пазначыць навучальныя, развіваючыя і выхоўваючыя функцыі ўрока.
3. Спланаваць навучальны матэрыял.  Для гэтага трэба: падабраць літаратуру па тэме.  Адабраць з даступнага матэрыялу толькі той, які служыць рашэнню пастаўленых задач найбольш простым спосабам.
Падабраць навучальныя заданні, мэтай якіх з'яўляецца: пазнаванне новага матэрыялу; прайграванне; прымяненне ведаў у новай сітуацыі; прымяненне ведаў у незнаёмай сітуацыі; творчы падыход да ведаў, упарадкаваць навучальныя заданні ў адпаведнасці з прынцыпам "ад простага да складанага". Скласці тры наборы заданняў: заданні, якія падводзяць вучня да ўзнаўлення матэрыялу; заданні, якія садзейнічаюць асэнсаванню матэрыялу вучнем; заданні, якія садзейнічаюць замацаванню матэрыялу вучнем.
4. Прадумаць "ізюмінку" ўрока. Кожны ўрок павінен утрымліваць нешта, што выкліча здзіўленне, захапленне вучняў - адным словам, тое, што яны будуць памятаць, калі ўсе забудуць. Гэта можа быць цікавы факт, нечаканае адкрыццё, прыгожы вопыт, нестандартны падыход да ўжо вядомамага.
5. Згрупаваць адабраны навучальны матэрыял. Для гэтага падумаць, у якой паслядоўнасці будзе арганізавана праца з адабраным матэрыялам, як будзе ажыццяўлена змена відаў дзейнасці навучэнцаў. Галоўнае пры групоўцы матэрыялу – уменне знайсці такую форму арганізацыі ўрока, якая выкліча павышаную актыўнасць навучэнцаў, а не пасіўнае ўспрыманне новага.
6. Спланаваць кантроль за дзейнасцю навучэнцаў на ўроку, для чаго падумаць: што кантраляваць; як кантраляваць; як выкарыстоўваць вынікі кантролю. Пры гэтым не забываць, што чым часцей кантралюецца праца ўсіх, тым лягчэй убачыць тыповыя памылкі і цяжкасці,  паказаць сапраўдную цікавасць настаўніка да іх працы.
7. Падрыхтаваць абсталяванне для ўрока. Скласці спіс неабходных вучэбна-наглядных дапаможнікаў, прыбораў і г.д. прадумаць выгляд класнай дошкі, каб увесь новы матэрыял застаўся на дошцы ў выглядзе апорнага канспекта.
8. Прадумаць заданні на дом: яго змястоўную частку, а таксама рэкамендацыі для яго выканання.
9. Падрыхтаваны такім чынам урок павінен легчы ў канспект.

Комментариев нет:

Отправить комментарий